Кореличские школы подарили отличный отдых 180 детям

Источник материала:  
07.11.2019 — Разное

Абмяркоўваючы пытанне “Чым заняць дзяцей падчас асенніх канікул?”, бацькі 180 карэліцкіх вучняў прынялі правільнае рашэнне. Яны аддалі перавагу аднаму з 10 школьных лагераў дзённага знаходжання, якія пачалі працаваць на базе ўстаноў адукацыі раёна з 1 лістапада.

Кореличские школы подарили отличный отдых 180 детям

Зааргументамі на карысць адпачынку ў сценах роднай школы, аднак без падручнікаў і хатніх заданняў, накіроўваюся ў школьны лагер грамадзянска-патрыятычнага накірунку “Вясёлка” на базе Красненскага ВПК дзіцячы сад-СШ, дзе набіраюцца сіл перад пачаткам другой чвэрці 19 вучняў 1-5-х класаў.

– Кожны лагерны дзень насычаны цікавымі мерапрыемствамі, якія накіраваны на пазнавальную дзейнасць, знаёмства з родным краем, творчае развіццё і фізічную актыўнасць дзяцей, – адзначае начальнік лагера Юлія Скварада. – Напрыклад, выхаванцы лагера здзейснілі віртуальнае падарожжа па малой радзіме, наведалі Карэліцкі маладзёжны цэнтр культуры і мемарыяльны комплекс “Зорка” ў г.п. Карэлічы. Штодзень рабяты праводзяць шмат часу на свежым паветры. Таму бацькі могуць не хвалявацца: іх дзеці знаходзяцца пад наглядам педагогаў і займаюцца карыснымі справамі.

Кореличские школы подарили отличный отдых 180 детям

Яшчэ адзін плюс знаходжання дзяцей у школьным лагеры – захаванне рэжыму дня. А гэта значыць сняданак, абед і падвячорак – абавязкова па раскладзе. За трохразовае збалансаванае харчаванне для дзетак ад 6 да 10 гадоў бацькоўская плата складае 15 рублёў. Пасля абеду вучняў 1-4-х класаў чакае ціхая гадзіна, што таксама карысна для падрастаючага дзіцячага арганізма.

– Мы толькі што вярнуліся з кінатэатра, глядзелі фільм “Мой сябар Робат”, елі папкорн. Мне вельмі спадабалася, – дзеліцца эмоцыямі вучаніца 4 класа Красненскага ВПК дзіцячы сад-СШ Вікторыя Біласцецкая. – Асеннія і вясеннія канікулы заўсёды праводжу ў школьным лагеры. Бо што гэта за адпачынак — сядзець дома адной?

На працягу асенніх канікул у школьных лагерах на базе устаноў адукацыі раёна адпачываюць і аздараўляюцца 180 школьнікаў раёна: СШ № 1 г.п. Карэлічы і СШ № 2 райцэнтра – па 30 вучняў у кожным. Школьны лагер у СШ г.п. Мір наведваюць 25 дзяцей, Турэцкім ВПК дзіцячы сад-СШ – 16 школьнікаў, Жухавіцкай СШ – 15 рабят.

Аксана ЯНУШ
Фота аўтара

←Выборы в Совет Республики проходят в Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика