На каталіцкіх могілках Берасця захавалася магіла ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў

Источник материала:  
07.11.2019 11:32 — Разное

На каталіцкіх могілках Берасця захавалася магіла ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў, вядомага ў Беларусі як паўстанне Кастуся Каліноўскага.

На каталіцкіх могілках Берасця захавалася магіла ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў

На металічным крыжы аднаго з надмагілляў, якое выпадкова выявіў і прадставіў шырокаму колу грамадства краязнаўца Іван Чайчыц, ёсць узгадка пра паўстанне.

Узгадвае Іван Чайчыц:

– У Польшчы ў 1921 годзе працавала французская ваенная місія, якая займалася пошукам пахаванняў французаў. Прычым шукалі магілы не толькі ваенных, але і цывільных асобаў. І вось з такой думкай, што нешта захоўваецца на могілках, я накіраваўся. Французаў я не знайшоў. Але калі я знайшоў крыж, на якім на таблічцы напісана «паўстанцам», я прысеў ад здзіўлення.

Надпіс на крыжовай шыльдзе польскамоўны і гучыць як: “Irena i Franciszek Kornelukowie powstańcy – 1863.r ich syn – Jan i Józefa Kornelukowie”. Пакуль няма інфармацыі пра тое, кім былі гэтыя людзі падчас паўстання, альбо ў цывільным жыцці. “Аднак нягледзячы на гэта, помнік усё роўна ўнікальны і вось чаму”, – кажа Іван Чайчыц:

– Гэта адзінае пахаванне паўстанцам, вядомае на сённяшні час, на тэрыторыі горада Берасце. І гэта крута.

Іван Чайчыц схіляецца да версіі, што шыльда з надпісам на гэтым крыжы з’явілася ў пачатку ХХ стагоддзя, хоць прамога дакументальнага пацверджання гэтаму няма.

На каталіцкіх могілках Берасця захавалася магіла ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў На каталіцкіх могілках Берасця захавалася магіла ўдзельнікаў паўстання 1863-1864 гадоў

Ушанаваць памяць, альбо наведаць надмагілле паўстанцаў Ірыны і Францішка Карнялюкоў можна на каталіцкіх могілках ХІХ ст, што ў Берасці, якія размешчаны на вуліцы Пушкінскай.

←Грета помогла. Филологи назвали английским словом года Climate strike

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика