Асіповічы: хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС папярэджана 83 правапарушэнні, пакараны 8 “бяспраўнікаў”, 2 нецвярозыя вадзіцелі і парушальнік правілаў абгону. Зарэгістравана 10 ДТЗ, у 2 выпадках удзельнікі пакінулі месца здарэння.
Падчас дэкады «Дзяржтэхагляд» выяўлена 35 аўтамабілістаў, якія пакараны штрафам да 3 БВ, пры паўторным парушэнні на працягу года — да 5 БВ. Узмоцненая праверка наяўнасці тэхагляду працягнецца па 10 чысло.
Дэпартаментам аховы раскрыта злачынства; да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 3 асобы, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 3 і 1 — што здзейснілі дробныя крадзяжы і хуліганства.
Па даных РАНС, 29 кастрычніка ад пажару пацярпеў хлеў на вул. Дружнай у райцэнтры, 3 лістапада — лазня ў в. Тарасавічы.
ІАЖіРС складзены 2 адміністрацыйныя пратаколы па фактах парушэння правілаў лесакарыстання.