Сіноптыкі расказалі аб надвор’і на доўгія выхадныя

Источник материала:  
05.11.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Характар надвор’я на тэрыторыі Нясвіжскага раёна не зменіцца з надыходам новага тыдня: захаваюцца пахмурнасць з магчымымі ападкамі, ранішнія туманы.

У сераду, 6 лістапада, таксама воблачна, з дажджамі і моцным паўднёва-заходнім ветрам да 8 м/с, з парывамі да 12 — 13. Раніцай — туман. Будзьце ўважлівымі на дарозе! Удзень — 8…9 градусаў са знакам “+”, уначы — 5…7 цяпла.

7 лістапада будзе, у асноўным, без ападкаў, раніцай — туман, увечары ёсць верагоднасць невялікага дажджу. Надвор’е — па-хмурнае без праясненняў. Вецер — паўднёва-заходні, да 4 м/с.  Дзённая  тэмпература складзе 7…9 градусаў вышэй за нуль, ноччу — 4…5 з плюсам.

У пятніцу працягнуць панаваць воблачнасць і ападкі. Вецер — усходні, неістотны. Удзень — +7…+8 °С. Ноччу — каля 7 градусаў са знакам “+”.

У выхадныя дні таксама чакаюцца дажджы і суцэльная воблачнасць. У суботу ўдзень паветра прагрэецца да +8…+9 °С. Паўднёва-ўсходні вецер — да 8 м/с, з парывамі — да 14. Уначы — да +5 °С.

У нядзелю ўдзень — каля +8 °С, уначы — да +5 °С. Вецер — пераменных напрамкаў.

У панядзелак — пахмурна, без дажджу. Дзённая тэмпература складзе +6…+7 °С, ноччу — +3 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Freedom House признала несвободным интернет в Беларуси. В России все еще хуже

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика