Пенсіянера, які сказаў пра бомбу ў самалёце Мінск — Санкт-Пецярбург, выпусцілі

Источник материала:  
04.11.2019 17:00 — Разное
Пенсіянера, які сказаў пра бомбу ў самалёце Мінск — Санкт-Пецярбург, выпусцілі
Нацыянальны аэрапорт "Мінск" / З архіва Еўрарадыё

Мужчыну, які ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" заявіў пра бомбу ў самалёце, выпусцілі на волю, піша TUT.by. 

Як распавядала Еўрарадыё, здарэнне адбылося 1 лістапада. Пры пасадцы на рэйс Мінск — Санкт-Пецярбург 80-гадовы пасажыр заявіў правадніку пра бомбу на борце самалёта. Праверка сапёраў выявіла, што паведамленне было непраўдзівым. 

Мужчыну затрымалі, на яго пачалі крымінальную справу. Пасля допыту яго адпусцілі пад абавязальніцтва аб яўцы.

Пенсяінеру пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі за фальшывае паведамленне аб мініраванні. Акрамя таго, з яго вылічаць выдаткі за прыбыццё аператыўных службаў і затрымку вылету рэйса.

←Гособвинитель запросил для бывшего директора БелОМО шесть лет колонии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика