Моцны парывісты вецер чакаецца 5 лістапада
04.11.2019 15:22
—
Разное
pixabay.com
У аўторак, 5 лістапада, чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-заходні парывісты. Удзень у асобных раёнах яго парывы дасягнуць 15-18 метраў за секунду.
Уначы прагназуецца 7-13 са знакам "плюс", удзень тэрмометры пакажуць 10-16 цяпла.