Площадь Ушачского района увеличится. Вопросы административно-территориального устройства рассмотрены на внеочередной сессии райсовета

Источник материала:  
04.11.2019 — Разное

Пытанні адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання разглядалі ўдзельнікі пазачарговай сесіі раённага Савета дэпутатаў. Датычыліся ж яны ўстанаўлення мяжы Ушацкага раёна. Пасля прыняцця адпаведнай пастановы Савета Міністраў ва ўсіх абласцях краіны праходзіць перагляд межаў раёнаў з той мэтай, каб яны сталі больш “чытаемыя”.

– Змяненні закранаюць у асноўным тыя ўчасткі, што праходзяць па землях дзяржлесфонду, – патлумачыла начальнік аддзела землеўпарадкавання райвыканкама Людміла Іванаўна Андрэйчык (на здымку). – Справа ў тым, што ўстанаўліваліся яны ў свой час у многім умоўна, па інфармацыі з планшэтаў леснікоў, а таму нават здараліся выпадкі, калі складана было дакладна вызначыць, да якога менавіта раёна належыць пэўны аб’ект на мясцовасці. З развіццём сучасных тэхналогій наспела нагода правесці нармалізацыю межаў адміністрацыйных раёнаў – у нашай вобласці гэтым займаўся “Праектны інстытут Віцебскгіпразем”. Новыя межы мы імкнуліся “прывязаць” да прыкметных аб’ектаў: ручаёў, прасек і іншых. Пры гэтым па магчымасці не закраналі тэрыторыі населеных пунктаў і сельгасугоддзі. Не зменяцца і тэрыторыі лясгасаў, бо яны не звязаны непасрэдна з межамі раёнаў: так, напрыклад, на Ушаччыне ёсць землі Полацкага і Бешанковіцкага лясгасаў, а наша прадпрыемства мае лясныя ўчасткі на Докшыччыне.

У выніку праведзеных работ ва Ушацкім раёне змяніліся межы на працягласці 108,9 км, што складае 39,2 працэнта ад іх агульнай даўжыні. У сувязі з гэтым плошча раёна павялічыцца на 96,8 гектара. Больш усяго іх (72,1) да нас пяройдзе ад Докшыцкага раёна, 8,2 – ад Лепельскага, 6,5 – Бешанковіцкага, 2,6 – Полацкага, мяжа з Шумілінскім, якая праходзіць у асноўным па Заходняй Дзвіне, не зменіцца, а да тэрыторыі Глыбоцкага далучацца 2,6 га з Ушацкага. Такім чынам, агульная працягласць мяжы раёна будзе складаць 283,4 км (раней – 277,6). Самую працяглую мяжу мы будзем мець з Полацкім і Лепельскім раёнамі (94,8 і 90,4 км адпаведна).

Рашэнне па дадзеным пытанні будзе прымаць Віцебскі аблсавет. Змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні вобласці ўносяцца Указам Прэзідэнта. Падобны дакумент кіраўнік дзяржавы ўжо падпісаў сёлета ў адносінах Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцей, дзе з 1 снежня будуць устаноўлены новыя граніцы раёнаў.

Наталля БАГДАНОВІЧ.

←Против травли: «ВКонтакте» стала отговаривать людей оскорблять друг друга

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика