Райпо нужны водители и продавцы, а лесхозу – вальщики леса и лесники. Информация о свободных вакансиях в Ушачском районе

Источник материала:  
04.11.2019 — Разное

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, свабодныя месцы ёсць зараз у 19 арганізацыях Ушаччыны.

Сярод навінак – прапанова філіяла “АТП №6 г.Наваполацка” ААТ “Віцебскаблаўтатранс”, якому патрэбны вадзіцель аўтамабіля. Такога ж спецыяліста, а таксама прадаўца і агента па забеспячэнні чакае райспажыўтаварыства. Хормайстар і акампаніятар патрабуюцца дзіцячай школе мастацтваў, слесар-сантэхнік – дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе, галоўны захавальнік фондаў – музею народнай славы імя У.Е.Лабанка, дырэктар – прыватнаму прадпрыемству “Інтэрбовіс”. Арматуршчыка, бетоншчыка і мантажніка будаўнічых канструкцый запрашае ТДА “Будаўнічая кампанія Дом-Люкс”.

Нямала вакансій зараз у гаспадарках раёна. Так, КУСГП “Вялікадолецкае” запрашае на работу галоўнага агранома, галоўнага ветэрынарнага ўрача і вадзіцеля аўтамабіля; ААТ “Ільюшынскі” – галоўнага ветэрынарнага ўрача і ветурача, галоўнага бухгалтара, трактарыста-машыніста, электраманцёра па рамонце і абслугоўванні электраабсталявання, электрагазазваршчыка, вадзіцеля аўтамабіля, ветэрынарнага фельчара; “Агра-Селішча” – галоўнага бухгалтара і бухгалтара, электрагазазваршчыка, галоўнага эканаміста; “Дземенец” – электрагазазваршчыка, галоўнага інжынера; філіял “Маяк- Ушацкі” – трактарыста; філіял “Сарочына” – электрагазазваршчыка; райветстанцыя – загадчыка ветэрынарнай аптэкі.

Лясгасу патрэбны зараз вальшчык лесу, ляснік, майстар будаўнічых і мантажных (рамонтна-будаўнічых) работ. Пажарнага і інспектара чакаюць у райаддзеле па надзвычайных сітуацыях, юрысконсультаў – у цэнтральнай райбальніцы і раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Апошні, дарэчы запрашае на работу таксама хормайстра, рэжысёра, загадчыкаў клубных устаноў і прыбіральшчыкаў памяшканняў (у Матырынскі і Сарочынскі СДК). ТАА “Форэстгандаль” чакае зборшчыкаў вырабаў з драўніны.

Заработная плата па ўзгаданых спецыяльнасцях вагаецца ад 330 да 1000 рублёў. Атрымаць больш падрабязную інфармацыю можна на афіцыйным сайце Ушацкага райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.

←Против травли: «ВКонтакте» стала отговаривать людей оскорблять друг друга

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика