Смяротнае ДТЗ пад Пінскам: ГАЗ збіў 18-гадовую дзяўчыну
02.11.2019 10:52
—
Разное
brest.mvd.gov.by
ДТЗ, у выніку якога памерла маладая пінчанка, адбылося ў пятніцу, 1 лістапада, на трасе P6 "Івацэвічы-Пінск-Столін". Ва УУС Брэсцкага аблвыканкама паведамляюць: па папярэдняй інфармацыі, каля 15:00 53-гадовы жыхар Івацэвіцкага раёна на аўтамабілі ГАЗ збіў 18-гадовую дзяўчыну на выездзе з Пінску (89 кіламетр). Яна пераходзіла дарогу ў неналежным месцы. З цяжкімі траўмамі дзяўчына была дастаўлена ў Пінскую гарадскую бальніцу. Лекары не змаглі яе выратаваць. Ў 16:50 яна памерла.
Праводзіцца праверка абставінаў ДТЗ.