Крочыць у нагу з часам
Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны і Горацкі раённы выканаўчыя камітэты выступілі арганізатарамі семінара для дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі Магілёўшчыны. Тэма семінара – “Рэгіянальныя СМІ ў эпоху лічбавізацыі: новыя фарматы і канкурэнтаздольнасць на медыярынку”.
У рабоце семінара бралі ўдзел намеснік Главы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч, першы намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Павел Лёгкі, намеснік старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Валерый Малашка.
Удзельнікі семінара – намеснікі старшыняў гаррайвыканкамаў, якія курыруюць пытанні сацыяльнай сферы; кіраўнікі дзяржаўных рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі; начальнікі аддзелаў ідэалагічнай работы (культуры) і па справах моладзі гаррайвыканкамаў; эксперты ў сферы камунікацый; прадстаўнікі факультэта журналістыкі БДУ. А праходзіў ён на базе ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія”.
На семінары гаворка ішла пра перспектыўныя напрамкі развіцця рэгіянальнай прэсы; павышэнне канкурэнтаздольнасці рэгіянальных СМІ ва ўмовах новай лічбавай рэальнасці; узаемадзеянне органаў улады і факультэта журналістыкі БДУ і інш.
Вынікі работы семінара падвёў Андрэй Кунцэвіч, акцэнтаваўшы ўвагу на ролі сродкаў масавай інфармацыі ў сучасным грамадстве, асабліва рэгіянальнай прэсы.
Прадоўжылася работа семінара на дыскусійнай пляцоўцы “Новыя медыяплатформы і тэхналогіі на службе дзяржаўных інтарэсаў”. Удзельнікі выказалі свае меркаванні па такіх напрамках, як арганізацыя работы рэдакцый сродкаў масавай інфармацыі на інтэрнэт-пляцоўках, інтэрнэт-рэсурсы як эфектыўны інструмент фарміравання грамадскага меркавання, сучасны дызайн і тэхналогіі вытворчасці СМІ і інш.
У час семінара адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага творчага конкурсу “Пад знакам Года малой радзімы”.
Т. Пятрова.