У Польшчы дальнабойнік з Баранавічаў загінуў пад фурай п'янага земляка
29.10.2019 19:18
—
Разное
На месцы здарэння/ Фота з сацыяльных сетак
У Польшчы дальнабойнік з Баранавічаў загінуў пад фурай п'янага земляка. Па адной з версій, 36-гадовы мужчына спрабаваў спыніць грузавік, паколькі ведаў, што кіроўца ў стане алкагольнага ап'янення. Як інфармуе intex-press.by, здарэнне адбылося на паркінгу ў мястэчку Шумова ў Замбруўскім павеце. Па першапачатковай версіі паліцыі, п'яны кіроўца фуры бачыў, што яго калега стаяў перад аўтамабілем, але працягнуў рух. Ад атрыманай траўмы мужчына памёр на месцы здарэння.
Дальнабойнік з Баранавічаў, які наехаў на грузавіку на земляка, арыштаваны на тры месяцы. Следства мусіць высветліць, ці свядома кіроўца накіраваў фуру на чалавека.
Нягледзячы на тое, што дальнабойнікі працавалі ў розных фірмах, яны ведалі адзін аднаго.