Районный субботник провели на Осиповщине
Сукупнымі намаганнямі
26 кастрычніка ў работах па ўборцы і азеляненні паселішчаў у нас прынялі ўдзел 5027 чалавек, якія прадстаўлялі калектывы 169 арганізацый.
Сукупнымі намаганнямі высаджана 782 дрэвы і 224 кусты, добраўпарадкавана 225 га тэрыторый, у ліку якіх месцы масавага адпачынку, помнікі Вялікай Айчыннай вайны, могілкі, прыдарожныя палосы. З месцаў утварэння несанкцыянаваных сметнікаў вывезена 86,3 кубаметра цвёрдых камунальных адыходаў.
Работы па азеляненні населеных пунктаў вядуцца пры актыўнай падтрымцы Мінпрыроды і з’яўляюцца часткай агульнанацыянальнай кампаніі “Год малой радзімы”. Матывацыя эколагаў зразумелая: чым больш з’явіцца зялёных насаджэнняў, тым лепшымі стануць умовы існавання землякоў — як у эстэтычным, так і ў экалагічным сэнсе. Да таго ж гэта работа на перспектыву: саджаем дрэвы не толькі для сябе, але і для наступных пакаленняў.
Частка валанцёраў, у тым ліку дэпутаты райсавета дэпутатаў, працавалі на новым корпусе раённай бальніцы. Акрамя добраўпарадкавання прылягаючай тэрыторыі і прыборкі ўнутры будынка, яны займаліся пераноскай і расстаноўкай мэблі ва ўжо гатовыя да здачы ў эксплуатацыю памяшканні.