Акцябронкам быць – цікава і весела жыць

Источник материала:  
29.10.2019 — Разное

25 кастрычніка на базе ЦТДзіМ прайшоў урачысты прыём у акцябраты. 85 вучняў 2 класаў школ №1, №2, Забялышынскай, Бярозкаўскай, а таксама Бяседавіцкага і Трасцінскага ВПК у гэты дзень атрымалі новы статус, яны сталі акцябратамі. Мерапрыемства атрымалася вельмі цікавым і насычаным: хлопчыкі і дзяўчынкі падарожнічалі па праменчыкам акцябрацкай Зорачкі, наведвалі станцыі разам з казачнымі персанажамі – князёўнай Хацімой, прынцэсай, Восенню, катом Леапольдам, дзе ім былі прапанаваны самыя разнастайныя заданні: гульні «Я люблю Хоцімск за…», «Размаўляй па-беларуску», «Збяры лістоту», «Хто больш збярэ грыбоў», флэшмоб, эстафеты і шмат яшчэ чаго цікавага.
Будучыя акцябраты ў ходзе прапанаваных гульняў праявілі сябе як актыўныя, творчыя і мэтанакіраваныя: спявалі песні, танчылі, разгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні пра сваю малую радзіму і яе традыцыі, размаўлялі на беларускай мове. Прайшоўшы ўсе выпрабаванні гульні-падарожжа, другакласнікам былі ўручаны акцябрацкія зорачкі, а дзеці ў сваю чаргу паабяцалі, што будуць горда несці званне «акцябронак» і сваімі добрымі ўчынкамі дакажуць, што годныя называць сябе «акцябратамі».
– Акцябронак – гэта маленькі першаадкрывальнік. Ён гатовы ісці па новых дарогах і пазнаваць шмат новага і цікавага, спраўляцца з любымі цяжкасцямі. Хочацца павіншаваць навучэнцаў 2 класаў з уступленнем у акцябраты і пажадаць ім расці адданымі сваёй радзіме, быць спагаднымі, добрымі, гатовымі заўсёды прыйсці на дапамогу, – зрабіла настаўленне маленькім акцябратам Святлана Цішчанка, старшыня РС ГА «БРПА».

Уласн. інфарм.

←Ибрагимович объявил о возвращении в Испанию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика