Звание лучшего поддерживает мехдвор ОАО «Торгуны» Докшицкого района

Источник материала:  
29.10.2019 — Разное

Звание лучшего поддерживает мехдвор ОАО «Торгуны» Докшицкого района
У першай палове кастрычніка, як вядома, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч наведаў наш раён, пабываў на некаторых вытворчых аб’ектах і правёў асабісты прыём грамадзян. На мехдвары ААТ “Таргуны” адзначыў станоўча тэмпы і якасць пастаноўкі тэхнікі на зімовае захоўванне, стан бытавых пакояў механізатараў, асвятленне і ацяпленне рамонтнай майстэрні і разам з тым выказаў пэўныя заўвагі.
У гаспадарцы аператыўна прыступілі да іх ліквідацыі. Закупілі і ўклалі 100 тон асфальтабетону, у дыспетчарскай памянялі дзверы і некаторыя вокны, электраправодку і выключальнікі, убралі старую мэблю. Вядзецца рамонт і замена дзвярэй у боксах. Пабялілі і пафарбавалі сцены знутры ў рамонтнай майстэрні.
Нядаўна ў пункце тэхнічнага абслугоўвання трактароў устанавілі апарат для рамонту шлангаў. Як адзначыў галоўны інжынер гаспадаркі Сяргей Гушчык (на здымку), апарат дазволіць максімальна скараціць прастоі тэхнікі – выхад са строю шлангаў, як вядома, адзін з найбольш праблемных момантаў – і дазволіць эканоміць 15-20 працэнтаў грашовых сродкаў, якія выдзяляюцца на іх пакупку. У будучым годзе ў сельгаспрадпрыемстве плануюць набыць абсталяванне для рамонту шын.
Што датычыцца парадку на тэрыторыі мехдвара, то гэтым “Таргуны” славіліся заўжды. Тут нідзе няма разукамплектаванай тэхнікі, металалому, які валяецца абы-дзе, парослы травой. Сёлета план па яго здачы выканалі, падрыхтаваныя для здачы і зношаныя шыны. З пастаноўкай на захоўванне тэхнікі не марудзяць – цёплае і сухое надвор’е спрыяе хутчэйшаму высыханню ахоўнай фарбы, якую зараз наносяць на жаткі камбайнаў. Гатовыя да зімоўкі і памяшканні, толькі дзе-нідзе патрэбна ўцяпліць, ушчыль­ніць дзверы.

Алена Несцяронак.

←Колонию для осужденных подростков преобразуют в воспитательный центр

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика