В этом году исполнилось бы 90 лет уроженцу Кореличчины — известному художнику-плакатисту Николаю Стоме

Источник материала:  
29.10.2019 — Разное

У сімвалічны для Гродзеншчыны год, калі ўсе яе жыхары святкуюць 75-годдзе з моманту ўтварэння вобласці, Карэліччына шырока адзначае юбілеі славутых землякоў. У маі бягучага года споўнілася 90 гадоў з дня нараджэння мастака-плакатыста Мікалая Стомы.

В этом году исполнилось бы 90 лет уроженцу Кореличчины — известному художнику-плакатисту Николаю СтомеМікалай Андрэевіч нарадзіўся 25 мая 1939 года ў агр. Вялікія Жухавічы ў шматдзетнай сям’і. У 1959 годзе скончыў Жухавіцкую сярэднюю школу. Юнак марыў стаць мастаком. Таму вырашыў паступаць у Мінскае мастацкае вучылішча. Аднак у першы год паступлення Мікалай пацярпеў няўдачу і застаўся працаваць у роднай школе лабарантам. У 1961 годзе здолеў паступіць у вучылішча, якое скончыў праз пяць гадоў. Адразу пасля вучобы быў прыняты на работу мастаком-афарміцелем у інстытут “Белпрампраект”, у якім адпрацаваў да выхаду на пенсію.

– Мы жылі па-суседску, – успамінала былы намеснік дырэктара Жухавіцкай СШ Ганна Мамончык падчас адкрыцця выставы твораў Мікалая Стомы ў Карэліцкім раённым краязнаўчым музеі ў 1999 годзе. – Нарадзіўся ён у вялікай сям’і. Коля прыгожа маляваў, быў сціплым юнаком. У вёсцы ён быў проста мастаком. Меў фотаапарат і шмат фатаграфаваў.

В этом году исполнилось бы 90 лет уроженцу Кореличчины — известному художнику-плакатисту Николаю Стоме

В этом году исполнилось бы 90 лет уроженцу Кореличчины — известному художнику-плакатисту Николаю Стоме

Актыўна ўдзельнічаць у мастацкіх выставах Мікалай Стома пачаў з 1967 года. Паспяховай для мастака стала V усесаюзная выстава ў Маскве, падчас якой плакаты “ЭПАС. 1975”, “За чысціню навакольнага асяроддзя”, “Купалінка” былі адзначаны дыпломамі.

В этом году исполнилось бы 90 лет уроженцу Кореличчины — известному художнику-плакатисту Николаю Стоме

Мікалай Стома з’яўляўся ўдзельнікам усесаюзнага, міжнародных, міжрэспубліканскіх і рэспубліканскіх конкурсаў плакатаў. У 1981 годзе на міжнародным конкурсе ў Маскве мастак быў узнагароджаны заахвочвальным дыпломам за плакат “Лебедзь-шыпун ахоўваецца законам”. Плакаты Мікалая Стомы “Беражы кожную хвіліну!” і “Мір, сяброўства, адзінства, супрацоўніцтва” былі адзначаны дыпломам II ступені на рэспубліканскіх конкурсах у 1979 і 1981 гадах. У 1980 годзе мастак прыняў удзел у міжрэспубліканскім конкурсе ў Таліне, на які прадставіў плакат “Беражы кожную хвіліну!”. Работа была ўдастоена дыплома III ступені як на гэтым конкурсе, так і на ўсесаюзным у 1982 годзе.

В этом году исполнилось бы 90 лет уроженцу Кореличчины — известному художнику-плакатисту Николаю Стоме

У 1977 годзе Мікалай Стома стаў членам Саюза мастакоў Беларусі. Сярод яго работ – плакаты “Беражыце прыгажуню-зямлю!” (1973 г.), “Беражыце санітараў лесу!” (1973 г.), “Хатынь” (1978 г.), “Мінск алімпійскі” (1980 г.), “Свету – мір” (1983 г.), “Помнікі!” (1985 г.), цыкл плакатаў па ахове прыроды і шэраг іншых.

В этом году исполнилось бы 90 лет уроженцу Кореличчины — известному художнику-плакатисту Николаю Стоме

Не стала мастака-плакатыста 22 лістапада 1993 года. Пахаваны на малой радзіме ў агр. Вялікія Жухавічы. У 1999 годзе ўдава Мікалая Стомы Зоя Сцяпанаўна перадала ў Карэліцкі раённы краязнаўчы музей работы таленавітага мастака. Сёння ў фондах музея захоўваюцца 22 плакаты, сярод якіх “І на Марсе будуць яблыні квітнець”, “Васіль Цяпінскі”, “Ахоўваць прыроду – ахоўваць Радзіму”, “Бульба – другі хлеб здаўна”, “Слава гораду-герою Мінску”, “Якуб Колас”, “Янка Купала” і многія іншыя работы выдатнага мастака, які ўславіў Карэліччыну далёка за межамі беларускай зямлі.

В этом году исполнилось бы 90 лет уроженцу Кореличчины — известному художнику-плакатисту Николаю Стоме

В этом году исполнилось бы 90 лет уроженцу Кореличчины — известному художнику-плакатисту Николаю Стоме

Аксана ЯНУШ

←Определены победители районного этапа республиканского конкурса «Спяваем разам»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика