Чарговае пахаладанне і першы снег

Источник материала:  
29.10.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

На тэрыторыю Нясвіжскага раёна з панядзелка прыйшло сапраўднае восеньскае пахаладанне. Тэмпература паветра ноччу і ранкам можа апусціцца да -1…0 °С, ёсць верагоднасць снегу.

Сёння, 29 кастрычніка, надвор’е  чакаецца воблачнае з праясненнямі, без ападкаў. Вецер — паўночна-заходні — 6 — 8 метраў за секунду, парывы — да 13. Удзень — +5…+7 °С, уначы —0…+1 °С.

У сераду дзённая тэмпература, па дадзеных спецыялістаў, будзе не больш за 2…4 градусы вышэй за нуль. Вечарам магчымы невялікі снег.  Паўночна-заходні вецер —5 — 7 м/с. Ноччу — каля 0 °С.

Чарговае пахаладанне і першы снег

У чацвер на працягу дня будзе пахмурна, сіноптыкі перадаюць ападкі  ў выглядзе снегу.  Вецер — заходні — каля 6 — 8 м/с, парывы — да 13. Дзённая тэмпература — 3…4 градусы са знакам плюс. Уначы — +3 °С.

Пятніца будзе без ападкаў, але захаваецца пахмурнасць без праясненняў.  Заходні вецер — 4 — 6 м/с. Удзень — +4…+5 °С, уначы — +1 °С.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным нумары газеты.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

←Найдена родина самого первого человека

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика