У цэнтры Мінска з хмарачоса Royal Plaza зваліўся чалавек

Источник материала:  
25.10.2019 16:36 — Разное
У цэнтры Мінска з хмарачоса Royal Plaza зваліўся чалавек
Ачэпленае месца здарэння каля Royal Plaza / Еўрарадыё

25 кастрычніка каля 15-й гадзіны з хмарачоса Royal Plaza на праспекце Пераможцаў у Мінску зваліўся чалавек. 

Паводле непацверджаных звестак, чалавек зваліўся на лабавое шкло машыны і загінуў на месцы. 

Афіцыйна прадстаўніца ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Кацярына Гарлінская напісала ў Фэйсбуку: "Каля 15 гадзін 20 хвілін 25 кастрычніка ля аднаго з бізнес-цэнтраў сталіцы было знойдзена цела мужчыны з прыкметамі падзення з вышыні. Следча-аператыўнай групай праводзіцца агляд месца здарэння, а таксама іншыя неабходныя працэсуальныя дзеянні".

Людзі, якія працуюць у бізнэс-цэнтры Royal Plaza, кажуць, што мужчына зваліўся з 19-га паверха. 

←Уникальный случай: суд потребовал зарегистрировать кандидатом инвалида-колясочника Шевко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика