У пятніцу па Брэстчыне будзе да +22

Источник материала:  
24.10.2019 14:23 — Разное
У пятніцу па Брэстчыне будзе да +22
pixabay.com

У пятніцу, 25 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Істотных ападкаў не прагназуецца. Уначы і зранку месцамі чакаецца туман. Вецер будзе паўднёвы, паўднёва-ўсходні — ноччу слабы, днём умераны.

Уначы тэрмометры пакажуць 2-8 са знакам "плюс", у асобных раёнах будзе 9-11 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 12-18 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе краіны прагназуюць +19...+22.

←Беларуска стала фотографом года Новой Зеландии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика