Цела 15-гадовай дзяўчыны знайшлі на брыльку пад'езда ў Брэсце

Источник материала:  
23.10.2019 10:54 — Разное
Цела 15-гадовай дзяўчыны знайшлі на брыльку пад'езда ў Брэсце
Тут знайшлі цела брэсцкай дзяўчыны / virtualbrest.by

15-гадовая дзяўчына ў Брэсце загінула пры падзенні з вышыні. Падрабязнасці трагічнага здарэння агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Іванюк.

Цела юнай брастаўчанкі знайшлі 22 кастрычніка каля 16:00 на бетонным брыльку над пад'ездам аднаго са шматкватэрных дамоў па вуліцы Маскоўскай. Экспертыза выявіла на целе пашкоджанні, характэрныя для падзення з вышыні, кажа прадстаўнік Следчага камітэта.

Паведамляецца, што дзяўчына жыла на дзевятым паверсе гэтага ж дома.

Праверкай інцыдэнту займаецца Брэсцкі міжраённы аддзел СК.

←В Гродненской области после убийства девочки отцом изучат, как живут дети, которых ранее вернули в семьи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика