Выбары-2019. Карысная рэпетыцыя

Источник материала:  
22.10.2019 — Разное

“Свабодныя дэмакратычныя выбары — празрыстыя працэдуры” — так называўся трэнінг для старшынь, іх намеснікаў і сакратароў участковых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання, які арганізавала на мінулым тыдні акружная камісія на базе раённага Цэнтра культуры і адпачынку.

Мэтай навучання было мадэляванне і вырашэнне сітуацый, якія могуць узнікнуць у час галасавання, забеспячэнне дэмакратычнасці выбарчага працэсу, адкрытасці і празрыстасці падліку галасоў і ўстанаўлення вынікаў і г.д.

Кіраўніком дзелавога практыкуму выступіла член камісіі Жанна Сандрос. Сцэна была абсталявана як памяшканне для галасавання ў адпаведнасці з патрабаваннямі выбарчага заканадаўства: рабочыя месцы для камісіі і назіральнікаў, скрынкі для галасавання датэрміновага, у дзень выбараў на ўчастку і па месцы знаходжання выбаршчыкаў, кабіны, стэнды і інш. Забяспечылі ўмовы і для грамадзян з парушэннямі зроку: спецыяльны трафарэт, з дапамогай якога невідушчыя выбаршчыкі могуць самастойна запоўніць бюлетэнь; лупа, каб людзі з дрэнным зрокам самі прачыталі змест бюлетэня, на-друкаванага звычайным шрыфтам, і паставілі знак у адпаведнай графе. Безумоўна, на саміх выбарах не будзе лішняй дапамога валанцёраў.

Трэнінг праходзіў у тры этапы: датэрміновае галасаванне, галасаванне ў дзень выбараў на ўчастку і па месцы знахо-джання выбаршчыкаў, падлік галасоў і ўстанаўленне вынікаў.

Аўдыторыя прымала актыўны ўдзел у абмеркаванні прадэманстраваных сітуацый, цікавілася рознымі дэталямі. А нюансы, як правіла, могуць узнікаць усялякія. Таму і трэба быць кампетэнтным, каб хутка і правільна знаходзіць правільныя рашэнні.

Усё ўбачанае і прааналізаванае можна аб’яднаць адным словам — дасведчанасць. I яна павінна дапамагчы правесці выбары парламентарыя без парушэнняў.

Валянціна КОРБАЛЬ.

v.korbal@gzt-akray.by

←Хоккейное минское «Динамо» пополнилось еще одним североамериканским игроком

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика