У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес»

Источник материала:  
22.10.2019 — Разное

У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес»

19 кастрычніка пачалася рэспубліканская добраахвотная акцыя “Чысты лес”. Яна ўяўляе сабой важкую практычную дапамогу спецыялістам лясной галіны.

У нашым рэгіёне на ўборку прыдарожнай лясной тэрыторыі  разам з дарослымі актыўна выйшлі дзеці – вучні Германавіцкай ДС-СШ і Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2. Разам з прадстаўнікамі Германавіцкага лясніцтва, старшынёй Германавіцкага сельвыканкама Маяй Яўгеньеўнай Якімовіч і сваімі педагогамі Марынай Аляксандраўнай Фёдаравай, Аксанай Паўлаўнай Пачэпка і Інай Пятроўнай Забела школьнікі ачысцілі адж смецця вялікі прыдарожны ўчастак лесу ва ўрочышчы Заламы  (тэрыторыя паміж вёскамі  Германавічы і Дзікева).

-Для работнікаў лясной гаспадаркі ўборка лясной тэрыторыі – не аднаразовая акцыя, расказаў памочнік ляснічага Германавіцкага лясніцтва Сяргей Уладзіміравіч Малыш.- Наводзім парадак  у лесе па меры неабходнасці на працягу ўсяго года. Па-першае, акцыя “Чысты лес” дапамагае ачысціць лес ад смецця. Па-другое, і гэта  самае  галоўнае,  – яна вучыць  насельніцтва беражлівым адносінам да аднаго з самых галоўных прыродных рэсурсаў нашай краіны – лесу. Прыемна бачыць  актыўную падтрымку і неабыякавыя адносіны з боку старшыні Германавіцкага сельскага выканаўчага камітэта М. Я. Якімовіч, педагогаў і дзяцей з нашай Германавіцкай і Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 2, з якімі мы супрацоўнічаем ужо не першы год.

У мінулую суботу дзеці ачышчалі  ад бытавога  смецця прыдарожную тэрыторыю ляснога масіва ва ўрочышчы Заламы, прайшлі ўчастак працягласцю каля 4 кіламетраў. Усе працавалі старанна, сумяшчаючы карысную справу з адпачынкам на свежым паветры,  ўнеслі свой даволі важкі ўклад у добраўпарадкаванне лясной тэрыторыі.Зрабілі сапраўды многа.  Дзякую ўсім ўдзельнікам акцыі!

-Хочацца верыць, што акцыя “Чысты лес”, да якой у чарговы раз далучыліся нашы вучні, дапаможа многім больш беражліва адносіцца да лесу і паважаць працу работнікаў лясной гаспадаркі, галоўная задача якіх  — вырошчваць і зберагаць  лес для будучых пакаленняў, а не прыбіраць смецце, якога так шмат пакідаюць пасля свайго  адпачынку мясцовыя жыхары, -адзначылі педагогі школ нашага раёна Марына Фёдарава і Аксана Пачэпка – лепшыя грамадскія эколагі Беларусі.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.
У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес» У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес»У Шаркаўшчынскім раёне ў мінулыя выхадныя прайшла рэспубліканская добраахвотная акцыя «Чысты лес»

Comments are closed.

Яндекс.Метрика