Ад серады надвор’е пачне мяняцца

Источник материала:  
22.10.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Цёплае, лагоднае надвор’е, без ападкаў і моцнага ветру затрымаецца і на гэтым тыдні. Праўда, тэмпература паветра пачне паступова зніжацца, да канца тыдня могуць пачацца і ападкі.

Сёння, 22 кастрычніка, надвор’е чакаецца малавоблачным і без дажджу. Раніцай сіноптыкі абяцаюць туман, пагаршэнне бачнасці на дарозе. Будзьце пільнымі! Вецер — пераменных напрамкаў, да 4 метраў за секунду. Удзень — +13…+18 °С, ноччу — 10…11 градусаў цяпла.

Ад серады надвор’е пачне мяняцца

У сераду, 23 кастрычніка, раніцай таксама магчымы туман. Удзень  паветра прагрэецца да 13…15 градусаў. Заходні вецер складзе 2 — 4 м/с. Ападкаў не прагназуецца. Уначы — 5…7 — са знакам “+”.

Чацвер, па дадзеных спецыялістаў, абыдзецца зноў без дажджу, надвор’е — у асноўным сонечнае, вецер — паўднёва-ўсходні, да 5 м/с. Дзённая тэмпература складзе +11…+15 °С, ноччу — +8…+9 °С.

У пятніцу — пахмурна з праясненнямі, але без ападкаў. Усходні вецер — 5 — 7 м/с. Удзень — +14…+18 °С, уначы — +10…+11 °С.

На выхадных надвор’е пачне змяняцца, аб гэтым — у наступным матэрыяле.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Белорусы стали меньше пить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика