Лідчук кінуў камень у кавярню, каб праверыць надзейнасць вітрыны
21.10.2019 16:17
—
Разное
Разбітая вітрына кавярні ў Лідзе / grodno.mvd.gov.by
Незвычайны выпадак адбыўся 19 кастрычніка ў кавярні каля гарадскога парку ў Лідзе, паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Каля чацвёртай гадзіны дня ў акно пацэліў кавалак тратуарнай пліткі. На шчасце, пры гэтым ніхто не пацярпеў. Выявілася, што плітку кінуў 48-гадовы мужчына, які праходзіў міма кавярні.
Выявілася, што лідчук быў цвярозым. Ён патлумачыў, што хацеў праверыць надзейнасць вітрыны кавярні.
Цяпер лідчуку пагражае крымінальная справа за хуліганства.