Пад Смаргонню мужчына і жанчына тушылі пажар на дачы і самі абгарэлі

Источник материала:  
20.10.2019 12:51 — Разное
Пад Смаргонню мужчына і жанчына тушылі пажар на дачы і самі абгарэлі
zhzh.info

Пад Смаргонню на пажары ў дачным доме пацярпелі 52-гадовая жанчына і яе 64-гадовы госць. Як паведамляе сайт МНС, здарэнне адбылося 19 кастрычніка ў другой палове дня —  інфармацыя пра ўзгаранне паступіла на аператыўную лінію ў 16:30.

Гаспадыня дома ў садовым таварыстве “Дружа” каля вёскі Алянец супольна са сваім знаёмымі спрабавалі патушыць агонь, але самі атрымалі апёкі.

У доме згарэў дах і маёмасць, пашкоджаныя сцены і перакрыцце. Меркаваная прычына ўзгарання —  парушэнне супрацьпажарных правілаў падчас зварачных працаў.

Няправільнае правядзенне зваркі стала прычынай яшчэ аднаго пажару, які здарыўся ў суботу ўвечары ў Слоніме —  там цалкам згарэў аўтамабіль Опель Астра.

←Лайнер австралийской авиакомпании установил рекорд беспосадочного перелета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика