У Дрыбінскім раёне ў саломе згарэла 4-гадовае дзіця
18.10.2019 18:27
—
Разное
Месца здарэння / t.me/skgovby
У двары аднаго з прыватных дамоў аграгарадка Чэрнеўка Дрыбінскага раёна паміж двума рулонамі саломы згарэла 4-гадовае дзіця. Трагедыя адбылася ў пятніцу, 18 кастрычніка, каля 14:00. Як папярэдне паведамля Telegram-канал Следчага камітэта, хлопчык гуляў з запалкамі разам з 5-гадовым братам, у выніку чаго і пачаўся пажар.
Калі салома загарэлася, старэйшы хлопчык прыбег да мамы і расказаў пра ўсё. Цела яго малодшага брата без прыкмет жыцця было выяўлена падчас тушэння полымя.