Высокое звание достойно несут. В районной библиотеке прошла встреча с ушачанками, которые были удостоены премии З.Туснолобовой-Марченко

Источник материала:  
18.10.2019 — Разное

Раённая бібліятэка і клуб цікавых сустрэч “Ушачане”, які дзейнічае пры ёй, запрасілі днямі на імпрэзу нашых зямлячак, якія за высокі маральны прыклад ва ўмацаванні сям’і і выхаванні дзяцей удастойваліся прэміі імя Героя Савецкага Саюза Зінаіды Тусналобавай-Марчанкі, зацверджанай Віцебскім аблвыканкамам 16 гадоў таму.Высокое звание достойно несут. В районной библиотеке прошла встреча с ушачанками, которые были удостоены премии З.Туснолобовой-Марченко

Першай сярод жанчын нашага раёна яе ў 2003 годзе атрымала Соф’я Сцяпанаўна Казіцкая, якая пазнала шчасце мацярынства сем разоў. У наступным годзе была прэміравана Тамара Аляксандраўна Лазарэнка. Нягледзячы на дастаткова сур’ёзныя праблемы са здароўем, жанчына дала жыццё дваім дзецям, годна выхавала іх. 2005-ы стаў знакавым для Галіны Васільеўны Судак з вёскі Жары, якая была адзначана яшчэ і ордэнам Маці. Праз год віншаванні атрымлівала прыёмная матуля, жыхарка Глыбачкі Кацярына Васільеўна Баяронак, а ў 2007-м лаўрэатам прэміі стала ўрач Вялікадолецкай сельскай участковай бальніцы, маці траіх дзетак Ала Мікалаеўна Крыштопенка. У яе скарбонцы дасягненняў нямала іншых узнагарод, адна з самых важных – медаль “За працоўныя заслугі”. У 2008 годзе віншаванні прымала Таццяна Васільеўна Грак з Двор Пліна. Яна выхавала чацвярых дзетак, ужо мае ўнукаў і прывівае пачуццё прыгожага ў маленькіх землякоў ва Ушацкай дзіцячай школе мастацтваў. У 2009-м адзначана жыхарка аграгарадка Вяркуды Марыя Лукінічна Рубанік, пяшчотная маці, бабуля і чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі, на наступны год – Алена Мікалаеўна Глінская з райцэнтра, потым – Ніна Іванаўна Андрэйчык з Двор Пліна. Нялёгкі жыццёвы лёс не скарыў апошнюю – маючы ІІ групу інваліднасці, яна выхавала дваіх дзетак, зараз дапамагае з унукамі. У квартэры і на прысядзібным ўчастку жанчыны заўсёды ідэальны парадак. І гэта пры тым, што перамяшчаецца яна ў інваліднай калясцы!

Наступныя два гады былі знакавымі для жыхарак Ільюшына. У 2011-м лаўрэатам прэміі стала Іна Аляксандраўна Лёля, маці траіх уласных і сямі прыёмных дзетак. Дарэчы, шчаслівы гоман непаўналетніх і зараз гучыць у яе доме. Услед за ёй адзначана Вольга Віктараўна Міхейка – у жанчыны чацвёра родных дзетак, для траіх яна з’яўляецца апекуном.

Трох дачок і двух сыноў мае ўшачанка Таццяна Васільеўна Лукашэвіч, лаўрэат прэміі 2014-га. Дарэчы, у тым жа годзе Лукашэвічы сталі лаўрэатамі і ў аглядзе-конкурсе “Лепшая мнагадзетная сям’я Віцебшчыны”. Трое сынкоў і дачушка радуюць жыхарку райцэнтра Тамару Віктараўну Алексяёнак, уладальніцу прэміі ў 2015-м – жанчына годна спалучае настаўніцкую работу з выхаваннем дзяцей. За такое ж узорнае выкананне працоўных і мацярынскіх абавязкаў адзначана ў 2016-м і яе калега, маці дваіх дзяцей Наталля Мікалаеўна Герцык. Яшчэ праз год віншаванні гучалі ў адрас Людмілы Іванаўны Крывёнак з вёскі Баяршчына, якая мае дваіх родных дзетак, а прыёмнай мамай стала ў 2012-м.

У мінулым годзе сярод лаўрэатаў прэміі аказалася маці трох сыноў Валянціна Уладзіміраўна Літвін, якая ўзначальвае Ушацкую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму, ну а сёлета заслужаную ўзнагароду атрымала Святлана Мікалаеўна Фядосенка, маці траіх дзетак, трэнер дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Сям’я Фядосенак актыўна ўдзельнічае ў спартыўных мерапрыемствах, вядзе здаровы лад жыцця.

Арганізавалі святочны стол, набылі кветкі і падарункі для галоўных віноўніц мерапрыемства раённае аб’яднанне прафсаюзаў і раённая арганізацыя Беларускага саюза жанчын. Старшыні прыгаданых грамадскіх аб’яднанняў Марыя Аляксееўна Шаўчэнка і Алена Васільеўна Пашковіч адрасавалі лаўрэатам прэміі шчырыя словы і віншаванні, далучыліся да іх і іншыя прысутныя. Сваімі творчымі здольнасцямі, пазітывам дзяліліся ўдзельнікі клуба “Ушачане” і юныя выканаўцы.

– Галоўнае ўсё ж – не прэміі і званні, – падводзячы вынік сустрэчы, казалі жанчыны-маці. – Куды важней бачыць шчаслівыя твары дзяцей, якім даў пуцёўку ў жыццё.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←Белорусы тратят на компьютеры и софт вдвое больше, чем на отдых

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика