Шчасце сям’і Івашка

Источник материала:  
18.10.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў 12 кастрычніка адбыўся фінал чацвёртага рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года”. Удзел у ім прынялі сем’і-пераможцы абласных і Мінскага гарадскога рэгіянальных конкурсаў. Мінскую вобласць прадстаўляла сям’я несвіжан Дзмітрыя  і Анастасіі Івашка, якія выхоўваюць пяць дачок. Разам яны ўжо трынаццаць гадоў. У іх кожнае дзіця — доўгачаканая радасць. Па словах Анастасіі і Дзмітрыя, яны абое са шматдзетных сем’яў, таму і марылі, каб ўласная была вялікай.

Адна з любімых традыцый — удзел у розных конкурсах і аглядах. Любоў да творчасці перадаецца ад бацькоў да дзяцей. Маці іграе на фартэпіяна, тата любіць спяваць. Старэйшая дачка Мілана займаецца маляваннем, танцамі, вывучае тэатральнае мастацтва ў Нясвіжскай дзіцячай школе мастацтваў, у будучыні марыць стаць архітэктарам. Ульяна наведвае танцавальную студыю і вучыцца ў Нясвіжскай дзіцячай школе мастацтваў па класе “Фартэпіяна”, піша вершы. Дыяна наведвае танцавальны гурток. Дзве малодшыя дачкі Паліна і Арына па меры магчымасці стараюцца не адставаць ад старэйшых, зараз яны знаходзяцца на хатнім выхаванні.

Да рэспубліканскага конкурсу  рыхтаваліся не адзін месяц — здымалі відэаролікі, распрацоўвалі сцэнічны вобраз і стваралі сацыяльны праект. У фінале было два заданні. Першае — візітная картка “Радавод”. Удзельнікі павінны былі раскрыць вобраз сваёй сям’і: распавесці гісторыю роду, сямейных звычаяў і традыцый, а таксама расказаць аб прафе-сійных дасягненнях, спартыўных  і творчых захапленнях. Журы ацэньвала не толькі ўнікальнасць візітнай карткі, але і яе арыгінальнасць, стыль падачы. У другім конкурсе “Мая сям’я — мая краіна” ўдзельнікі расказалі пра добрыя справы, якія здзяйснялі на працягу некалькіх месяцаў, а ў некаторых выпадках — і гадоў. Сям’я Івашка, напрыклад, стварыла клуб шматдзетных сем’яў у Нясвіжы. Разам яны праводзяць спартакіяды, удзельнічаюць у паходах.

Шчасце сям’і Івашка

Падчас конкурсу “Радавод”

Зала бурна апладзіравала ўсім удзельнікам без выключэння — кожны конкурс, кожны выхад на сцэну выклікаў у гледачоў шчырыя, радасныя эмоцыі.

Свае здольнасці паказвалі не толькі сем’і, але і кожная група падтрымкі. Часам здаралася, што нясвіжскія балельшчыкі былі самымі актыўнымі.

— Я лічу, наша каманда выступіла вельмі годна, усе выкладваліся не проста на сто — на ўсе трыста працэнтаў, — дзеліцца ўражаннямі начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Таццяна Толсцік. — Дарэчы, усе ўдзельнікі фіналу — лепшы прыклад сямейнага шчасця.

Аднак конкурс ёсць конкурс, і строгае, кампетэнтнае журы вынесла сваё рашэнне. У выніку перамогу атрымала сям’я Нікалаевых з Магілёўскай вобласці, у несвіжан — пачэснае трэцяе месца.

Шчасце сям’і Івашка

Памятнае фота разам з міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірынай Касцевіч

Сям’я Івашка выказала па-дзяку Нясвіжскаму райвыканкаму, дырэктару Нясвіжскага РТЦСАН Наталлі Корсак, дырэктару Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўла Пранузы Людміле Вітко, дырэктару Нясвіжскага РЦК Ганне Віннічак, харэографу Жанне Галавач і рэжысёру Юліі Гарбачовай, дырэктару СЗАТ “Еўратарэкс” Дзмітрыю Сямашку, дырэктару ДП “эксперыментальная база “Свеклавічная” Віталю Панкрату, кіраўніку студыі акцёрскага майстэрства “Творяки” Ганне Лысенка, Ігару і Святлане Еўтух, а таксама ўсім,  хто перажываў і аказваў ім дапамогу.

Шчасце сям’і Івашка

Самая энергічная група падрымкі была ў несвіжан

Наталля ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←«Любви великий свет — свет материнства»: состоялся областной праздник приуроченный ко Дню матери

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика