Ганцавіцкі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне з 12 кастрычніка па 12 лістапада 2019 года на падставе рашэння Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта ад 7 кастрычніка 2019 г. № 588 «Аб правядзенні месячніка па добраўпарадкаванні» правесці месячнік па добраўпарадкаванні, азеляненні і навядзенні парадку на тэрыторыі горада Ганцавічы і населеных пунктаў раёна, у ходзе якога арганізаваць раённы суботнік.
Падчас падрыхтоўкі і правядзення месячніка пастаянна дзеючая камісія па добраўпарадкаванні, створаная па распараджэнні старшыні раённага выканаўчага камітэта, сумесна з зацікаўленымі службамі правядуць камісійнае абследаванне тэрыторый, выявяць праблемныя тэрыторыі і забяспечаць замацаванне прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый для навядзення там належнага парадку. Камісіяй будзе арганізавана работа з насельніцтвам па падтрыманні чысціні і парадку на тэрыторыях індывідуальных домаўладанняў, шматкватэрных жылых дамоў і населеных пунктаў.
Галіна Мікалаева