Квітнець садам на зямлі шаркаўшчынскай!

Источник материала:  
15.10.2019 — Разное

Квітнець садам на зямлі шаркаўшчынскай!

На мінулым тыдні прайшла справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, удзел у якой прынялі старшыня Віцебскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Сяргей Аляксандравіч Догель, намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін.

Пасля правядзення канферэнцыі яе ўдзельнікі разам са старшынёй Шаркаўшчынскага райвыканкама Дзмітрыем Міхайлавічам Ламака пасадзілі пладовы сад на тэрыторыі Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў.

Мерапрыемства прайшло ў межах акцыі “Прафсаюзныя сады”. Як паведаміў нам Сяргей Аляксандравіч Догель, дадзеная акцыя пачалася з закладкі пладовага сада ў Глыбоцкім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце. Яе працягам стала закладка яблыневага сада з 75-ці саджанцаў яблынь айчыннай селекцыі ў нашым раёне.

— Многія ведаюць, што на шаркаўшчынскай зямлі жыў і працаваў вядомы садавод Іван Паўлавіч Сікора, — сказаў Сяргей Аляксандравіч Догель. — Таму вельмі важна, каб пры кожнай установе раслі, радавалі сваімі пладамі яблыні, грушы, слівы. Упэўнены, што гэта прынясе радасць і карысць кожнаму.

Сяргей РАЙЧОНАК.

 

Comments are closed.

Яндекс.Метрика