В Шумилино прошёл семинар для представителей избирательных комиссий

Источник материала:  
15.10.2019 — Разное
В Шумилино прошёл семинар для представителей избирательных комиссийВучоба  для ўчастковых  камісій
На мінулым тыдні ў Шумілінскай СШ №1 прайшоў семінар для кіраўніцтва ўчастковых выбарчых камісій.
Менавіта на ўчастковыя камісіі кладзецца асноўны цяжар па правядзенні галасавання і падвядзенні яго вынікаў. Перад кіраўнікамі камісій, іх намеснікамі, сакратарамі камісій выступілі старшыня райвыканкама Віктар Гутараў, намеснікі старшыні райвыканкама Ірына Шалахава і Святлана Цімашэнка, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама Галіна Каралёва, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Валянціна Навіцкая. Удзельнікам семінара нагадалі асноўныя палажэнні выбарчага заканадаўства, правы і абавязкі камісій і іх членаў, узаемадзеянне камісій з выбаршчыкамі, назіральнікамі, сродкамі масавай інфармацыі. Расказалі пра інфармацыйнае забеспячэнне выбарчай кампаніі, разгледзелі арганізацыйныя, фінансавыя пытанні работы камісій, арганізацыю гандлёвага і культурнага абслугоўвання выбарчых участкаў. На прыкладзе ўчастка для галасавання, які працуе ў СШ №1, паказалі афармленне выбарчага ўчастка.
Адбыўся трэнінг, у ходзе якога былі прадэманстраваны практычныя сітуацыі, якія могуць узнікаць у рабоце камісій. Дарэчы, такія трэнінгі кіраўнікі камісій правядуць і з членамі ўчастковых камісій.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.
Надрукавана ў №81 ад 15.10.2019 г.
←Форум «Минского диалога» собрал высокопоставленных официальных лиц и ведущих экспертов из ЕС, России, США, Китая и государств Восточной Европы, Южного Кавказа и Центральной Азии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика