Пад Навагрудкам фура наехала на апору моста, кіроўца загінуў
15.10.2019 09:56
—
Разное
На месцы аварыі / vk.com/cpbelarus
Пад Навагрудкам фура наехала на апору моста, 28-гадовы кіроўца загінуў, інфармуе БЕЛТА. Трагічнае здарэнне адбылося позна ўвечары 14 кастрычніка на аўтадарозе Парэчаны — Навагрудак — Нясвіж каля вёскі Сялец. Грузавік MAN з паўпрычэпам ехаў у бок польскай мяжы. З нейкай прычыны кіроўца дапусціў сутыкненне машыны з апорай моста. Адбылося гэта на значнай хуткасці. Сведкі кажуць, што ў апоры ад удару з'явілася расколіна.
Два пасажыры атрымалі лёгкія траўмы, пагрозы для іх жыцця няма. Праводзіцца расследаванне.
Фотаздымкі з месца аварыі з'явіліся тут.