Каля Львова трапіў у ДТЗ аўтобус з турыстамі з Беларусі

Источник материала:  
14.10.2019 12:51 — Разное
Каля Львова трапіў у ДТЗ аўтобус з турыстамі з Беларусі
Пашкоджаны аўтобус на месцы ДТЗ / facebook.com/igor.zinkevych

У Львоўскай вобласці Украіны трапіў у ДТЗ аўтобус з турыстамі з Беларусі. З ім сутыкнуўся легкавік (ВАЗ-2109), які раптоўна выехаў на паласу сустрэчнага руху, яго 30-гадовы кіроўца загінуў.

Як інфармуе прэс-служба Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі, трагічнае здарэнне адбылося ў нядзелю, 13 кастрычніка, у 16:50 на аўтадарозе Львоў — Луцк. Мяркуецца, што вясковец не саўладаў з кіраваннем, таму легкавік і апынуўся на паласе сустрэчнага руху. У аўтобусе Iveko знаходзіліся 38 пасажыраў, ніхто не пацярпеў. Яны, як і кіроўца, з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі. Аўтобус атрымаў пашкоджанні. Пасажыраў павезлі далей на іншых аўтобусах.

←В Калинковичах прошел районный субботник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика