Дзень работнікаў культуры. Віншаванні да свята

Источник материала:  
13.10.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Шаноўныя работнікі клубных устаноў, бібліятэк, дзіцячых школ мастацтваў, музеяў!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры. Ушанаванне работнікаў культуры з’яўляецца пацвярджэннем таго ўклада, які быў унесены вашымі папярэднікамі і сёння ўносіцца вамі ў адраджэнне і развіццё нашай культурнай спадчыны.

Дзякуй усім, хто ўдзельнічае ў аматарскіх творчых калектывах і канцэртнай дзейнасці, хто беражліва захоўвае і прапагандуе матэрыяльныя і духоўныя здабыткі мінулых стагоддзяў, хто развівае і памнажае слаўныя традыцыі айчыннай музыкі, песні, танца, народных мастацкіх промыслаў, хто раскрывае несвіжанам і жыхарам раёна багацці кніжнага свету.

Жадаем усім добрага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай ніколі не пакідае вас творчы пошук, жаданне дарыць людзям цяпло і радасць жыцця.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Легче легкого! Сытные ужины для холодных осенних вечеров

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика