Жыхара Ваўкавыска падазраюць, што ён збіў да смерці сваю маці

Источник материала:  
13.10.2019 17:04 — Разное
Жыхара Ваўкавыска падазраюць, што ён збіў да смерці сваю маці
@skgovby

Жыхара Ваўкавыска падазраюць у тым, што ён збіў да смерці сваю маці. 32-гадовы мужчына затрыманы праваахоўнікамі, на яго завялі крымінальную справу за наўмыснае нанясенне цяжкога цялеснага пашкоджання, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Як паведамляе Следчы камітэт, інцыдэнт здарыўся 11 кастрычніка. У міліцыю паступіла інфармацыя ад медыкаў, што ў адным з дамоў памерла 63-гадовая жанчына. Праваахоўнікі, якія таксама прыбылі на месца, западозрылі, што смерць мае крымінальны характар.

На наступны дзень затрымалі сына загінулай жанчыны. Цяпер следчыя высвятляюць усе акалічнасці здарэння.

←Минское «Динамо» потерпело самое крупное поражение в сезоне. Это четвертый проигрыш подряд

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика