На панядзелак прагназуецца вельмі цёплае і сухое надвор’е — да +23

Источник материала:  
13.10.2019 14:29 — Разное
На панядзелак прагназуецца вельмі цёплае і сухое надвор’е —  да +23
minsknews.by

У бліжэйшыя суткі, 14 кастрычніка, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Уначы ў асобных раёнах пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, а ўдзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман.

Вецер будзе паўднёва-заходні ўмеркаваны, удзень на поўначы краіны —  парывісты.

Тэмпература паветра ўначы складзе 7-13 градусаў цяпла, а ўдзень будзе ад 18 да 23 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

←В Гомеле автомобиль вылетел на тротуар: погибли водитель и пешеход, ещё двое – в больнице

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика