Паважаныя работнікі
культуры Гарадоччыны!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам — Днём работнікаў культуры.
Дарыць людзям незабыўныя хвіліны радасці зносін са светам прыгожага, захоўваць і развіваць лепшыя народныя традыцыі, прыносіць у наша жыццё свята і добры настрой — адно з самых высакародных прызначэнняў чалавека. Вы садзейнічаеце гарманічнаму развіццю людзей, іх духоўнаму ўзбагачэнню. Дзякуючы вам захоўваецца і прымнажаецца культурная спадчына Гарадоцкага краю, якая дапамагае фарміраваць цікавасць і павагу да традыцый роднайзямлі.
Жадаем вам увасаблення ў жыццё творчых планаў, натхнення, добрага здароўя і дабрабыту. Няхай ваша праца і далей спрыяе фарміраванню таленавітых акцёраў, музыкаў, мастакоў і майстроў народнай творчасці, а ваш талент і майстэрства знаходзяць самы гарачы водгук у сэрцах гарадакчан.
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў
Раённае аб’яднанне прафсаюзаў