На выходных пацяплее: па поўдні Беларусі — да +20

Источник материала:  
10.10.2019 15:19 — Разное
На выходных пацяплее: па поўдні Беларусі — да +20
pixabay.com

У пятніцу, 11 кастрычніка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, перадае Белгідрамет. 

Уначы на значнай частцы тэрыторыі, а ўдзень у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і зранку месцамі прагназуецца слабы туман. Вецер будзе заходні, паўднёва-заходні ўмераны. 

Уначы тэрмометры пакажуць 4-9 вышэй за нуль, удзень паветра прагрэецца да 9-15 цяпла.

12 кастрычніка надвор'е будзе воблачнае з праясненнямі. Пераважна па поўначы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні ўмераны, уначы па паўночным захадзе, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі — моцны парывісты, да 15-18 метраў за секунду.

Уначы тэмпература паветра будзе +6...+11, удзень прагназуецца 11-18 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе — да 20 градусаў цяпла.

У нядзелю, 13 кастрычніка, таксама будзе воблачна з праясненнямі. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер чакаецца паўднёва-заходні ўмераны, уначы ў асобных раёнах моцны парывісты. 

Ноччу тэмпература паветра будзе 7-12 са знакам "плюс", удзень пацяплее да +11...+18, па поўдні чакаецца да 20 вышэй за нуль.

←Деньги пахнут: Apple удалила программу для протестующих в Гонконге. Этого хотел Китай

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика