В Беларуси стартовал осенне-зимний сезон охоты на пушных животных

Источник материала:  
09.10.2019 — Разное

Асенне-зімовы сезон палявання на зайца пачаўся ў Беларусі 5 кастрычніка. З гэтага часу дазволена паляванне на зайца-русака і зайца-беляка з дыпламаванымі гончымі сабакамі. Да 2 лістапада здабыча зайца дазволена толькі з сабакам, у якога ёсць палявы дыплом па зайцы або лісіцы. Пры гэтым з адным сабакам могуць паляваць да трох чалавек. Да апошняй нядзелі студзеня можна будзе паляваць з сабакамі любых парод і без палявых дыпломаў, ружэйным спосабам з засады, падыходу, загонам. Дазваляецца выкарыстоўваць гладкаствольную зброю з  патронамі, зараджанымі дробам. Таксама з 2 лістапада можна будзе паляваць ружэйным спосабам з усімі пародамі сабак (акрамя гончых і барзых) і безружэйным з дапамогай капканаў і пастак (акрамя петляў) і на вавёрку, куніцу, норку, андатру, харка.

Паляваць можна ў суботу, нядзелю, панядзелак, аўторак, а таксама ў святочныя дні, аб’яўленыя Прэзідэнтам нерабочымі. Адпраўляцца на паляванне на дзікіх пушных звяроў можна па разавых і сезонных пуцёўках, інфармацыю пра якія можна атрымаць па тэлефоне 5-72-03.

П.ДУБОЎСКІ, паляўніцтвазнаўца Ушацкай арганізацыйнай структуры РДГА “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.

←Госдума приняла решение прекратить поездки депутатов в США

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика