“Што з ім зробіцца”: мужчына, які скокнуў з моста ў Полацку, выжыў і маўчыць
09.10.2019 12:10
—
Разное

Фота: gorod214.by / Мост у Полацку
41-гадовы жыхар Полацка, які скокнуў з моста ў Заходнюю Дзвіну, выжыў і знаходзіцца ў рэанімацыі ў Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы.
“Жывы, што з ім зробіцца”, — распавялі Еўрарадыё ў лякарні.
Што штурхнула мужчыну на тое, каб звесці рахункі з жыццём? Дактарам ён пра гэта не кажа.
“Знаходзіцца ў прытомнасці, жывы, здаровы. Паедзе ў псіхбальніцу. Чаму ён так зрабіў? Не тлумачыць. Маўчыць”, — дадалі ў цэнтральнай бальніцы Полацка.
Здарэнне адбылося ўвечары 8 кастрычніка. Мужчына вырашыў скончыць жыццё самагубствам і скокнуў у раку з аўтамабільнага моста, які з учарашняга дня закрыты на рамонт.
Палачанін атрымаў удар грудной клеткі, яго шпіталізавалі. Вядома, што ён быў нападпітку.