Молодой специалист Кристина Голубева знает, как найти подход к своим ученикам

Источник материала:  
08.10.2019 — Разное

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Арэхаўскай сярэдняй школы К.Ф.Голубева алімпійскіх чэмпіёнаў пакуль не вырасціла. Аднак малады і энергічны спецыяліст выкарыстоўвае неардынарны падыход як да свайго прадмета, так і да кожнага вучня, прывівае сельскім хлопчыкам і дзяўчынкам цікавасць да спорту.

Сама Крысціна Фёдараўна пасябравала з ім таксама ў дзяцінстве, у чацвёртым класе Ушацкай школы. Прыйшла на заняткі выкладчыка ДЮСШ Веры Васільеўны Кілінай і захапілася дзюдо і самба, па якіх паказвала добрыя вынікі. Яны не толькі падштурхоўвалі пастаянна трэніравацца, весці здаровы лад жыцця, але і мянялі светапогляд, зарадзілі мару звязаць будучыню са спортам. Набыўшы па мэтавым накіраванні спецыяльнасць выкладчыка фізкультуры ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, Крысціна ў мінулым навучальным годзе пагрузілася ў любімую справу ў Арэхаўскай школе.Молодой специалист Кристина Голубева знает, как найти подход к своим ученикам

У калектыў улілася адразу. Падтрымалі ва ўсіх пачынаннях і адміністрацыя, і вопытны калега Уладзімір Міхайлавіч Магілін, ды і работа з дзецьмі захапіла. Да яе К.Голубева падыходзіць сур’ёзна і патрабавальна, таму яе выхаванцы адносяцца да фізкультуры з не меншай павагай, чым да матэматыкі ці біялогіі. Не сталі праблемай для педагога і арганізацыйныя справы, які падсцерагаюць настаўнікаў яе профілю – яна хутка вырашае пытанні з праходжаннем дзецьмі медыцынскай камісіі, аформіць неабходную дакументацыю для паездкі на спаборніцтвы, дамовіцца з транспартам. Ніякіх скідак на малады ўзрост і невялікі стаж гэтаму спецыялісту не патрэбна.

Крысціна Фёдараўна – практык, і асабісты прыклад цэніць вышэй за ўсялякія словы. У вольны час наведвае трэнажорную залу комплексу “Юнацтва-Ушачы”, любіць паплаваць у басейне. І наогул спорт для яе – як чыстка зубоў па раніцах, карысная звычка!

“Я не стаўлю перад сваімі выхаванцамі, а гэта вучні 1-4 і 6 класаў, недасягальных мэт, – дзеліцца прынцыпамі работы К.Голубева. – Важна зацікавіць іх, паказаць, што паміж спортам і здароўем ёсць непарыўная сувязь. Разам з дзецьмі стану на лыжы, згуляю ў валейбол, вельмі люблю лёгкую атлетыку, камандныя гульні”.

Малады педагог сцвярджае, што разгледзець спартыўныя здольнасці ў дзіцяці можна ўжо ў першым класе: “Мая задача як настаўніка фізкультуры – заўважыць іх у кожнага, а поспех – гэта справа часу і трэніровак”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.

←В Бобруйске 8-летнюю девочку во дворе дома сбила Toyota

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика