На станцыі метро "Пралетарская" жанчына скокнула пад цягнік
08.10.2019 08:39
—
Разное
Станцыя метро "Пралетарская" / Следчы камітэт
На другой ліні метро зранку 8 кастрычніка адбылося надзвычайнае здарэнне. Як паведамляе прэс-служба Мінскага метрапалітэна, на станцыі "Пралетарская" жанчына скокнула пад цягнік.
Гэта адбылося ў 7:09. Як удакладняе прэс-служба Следчага камітэта, 54-гадовая жанчына скокнула на рэйкі непасрэдна перад цягніком, які прыбываў на станцыю. Яна загінула на месцы.
З-пад цягніка яе дасталі ў 7:28.
На другой лініі метро былі перабоі з рухам цягнікоў. Адноўлены рух быў толькі ў 7:33.
Следчы камітэт высвятляе ўсе акалічнасці здарэння.