У Віцебску мужчына на электрасамакаце наехаў на двух жанчын і ўцёк
07.10.2019 17:00
—
Разное
На здымку пазначаны месцы наезду на жанчын / sk.gov.by
У Віцебску 34-гадовы мужчына на арандаваным электрасамакаце наехаў на тратуары на двух жанчын і ўцёк. Яго знайшлі. Здарэнне адбылося яшчэ ў чэрвені, і вось расследаванне крымінальнай справы ўжо завершанае. Як інфармуе прэс-служба Следчага камітэта, мужчыну абвінавачваюць у нанясенні менш цяжкіх цялесных пашкоджанняў па неасцярожнасці і ў пакіданні ў небяспецы. Былі прызначаны экспертызы, апытаныя сведкі, пацярпелыя, праводзіўся следчы эксперымент і вочныя стаўкі.
Мужчына знаходзіцца пад падпіскай пра нявыезд. Ён нідзе афіцыйна не працуе, раней неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. На яго маёмасць наклалі арышт.