У аварыі на праспекце Незалежнасці ў Мінску загінуў чалавек
07.10.2019 12:18
—
Разное
ДТЗ у Мінску / Фота: МНС
Сур'ёзная аварыя адбылася 7 кастрычніка ў Мінску на скрыжаванні праспекта Незалежнасці з вуліцай Фогеля.
Там сутыкнуліся два аўтамабілі. Прэс-служба міністэрства па надзвычайных сітуацыях паведамляе, што спатрэбілася дэблакаванне двух чалавек.
Паводле інфармацыі TUT.by, у ДТЗ загінуў чалавек.
Рух па праспекце Незалежнасці ў бок цэнтра вельмі ўскладнены.