Смяротная аўтааварыя на тэрыторыі Мазырскага НПЗ
07.10.2019 10:53
—
Разное
ДТЗ на тэрыторыі Мазырскага НПЗ / З Telegram-акаўнту блогера NEXTA
Аўтааварыя са смяротным вынікам здарылася на тэрыторыі Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода, піша ў сваім Telegram-акаўнце блогер NEXTA.
На тэрыторыі прадпрыемства сутыкнуліся грузавы Mercedes Actros з паўпрычэпам і пасажырскі аўтобус МАЗ, які перавозіў работнікаў завода.
Паводле папярэдніх звестак, у ДТЗ загінуў 33-гадовы кіроўца, які нядаўна стаў бацькам. 15 чалавек шпіталізаваныя.
На месцы аўтааварыі працуюць міліцыяны, якія высвятляюць падрабязнасці здарэння.
На Мазырскім НПЗ карэспандэнту Еўрарадыё пацвердзілі, што адбылося нейкае здарэнне, але падрабязнасцяў не распавялі.