Пад Стоўбцамі ў ДТЗ сур’ёзна пацярпелі 4 чалавекі
06.10.2019 10:33
—
Разное
![Пад Стоўбцамі ў ДТЗ сур’ёзна пацярпелі 4 чалавекі](http://www.21.by/pub/news/2019/10/1570350764492491.jpg)
@pressmvd
Пад Стоўбцамі ў ДТЗ сур’ёзна пацярпелі 4 чалавекі. Як паведамляе прэс-служба МУС, аварыя здарылася 5 кастрычніка каля 19:00 на 283 км трасы М1. Кіроўца “Пежо” не ўлічыў умовы надвор’я — мокры асфальт, бакавы вецер. Яго вынесла на сустрэчную, дзе ён зачапіў фуру, а потым урэзаўся ў “Джып”.
За рулём фуры быў грамадзянін Польшчы — ён не пацярпеў. “Джыпам” кіраваў расіянін — у яго таксама няма траўмаў. Кіроўца “Пежо” і двое яго пасажыраў траўмаваныя, адзін з іх у рэанімацыі ў цяжкім стане. Цяжкія пашкоджанні атрымала таксама пасажырка “Джыпа”.
ДАІ і следча-аператыўная група высвятляюць усе акалічнасці здарэння.