Пад Маларытай кіроўца аўтамабіля збіў каня і ўцёк
04.10.2019 18:27
—
Разное
Збіты конь / malorita.by
У Маларыцкім раёне аўтамабіль збіў каня і ўцёк з месца ДТЗ. Пра гэты інцыдэнт агенцтву БЕЛТА распавяла афіцыйная прадстаўніца УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталля Сахарчук.
Здарэнне адбылося 3 кастрычніка каля 19:00 у аграгарадку Гвозніца. Вясковец з канём ішоў па ўзбочыне вуліцы Зяленіна. У спадарожным кірунку рухаўся аўтамабіль, які збіў жывёлу. Пасля гэтага машына, не спыняючыся, паехала далей.
У каня пасля ДТЗ траўмаваныя ногі.
Супрацоўнікі ДАІ Маларыцкага РАУС шукаюць кіроўцу. Як удакладняе газета "Голас часу", мужчына рухаўся на белым мікрааўтобусе "Мерсэдэс".