Паведамілі аб сваіх праблемах

Источник материала:  
02.10.2019 — Разное

На мінулым тыдні старшыня раённага выканаўчага камітэта Дзмітрый Бачкоў правёў чарговую “прамую тэлефонную лінію” з насельніцтвам Крычаўшчыны.
Да кіраўніка раённай выканаўчай улады са сваімі праблемамі і пытаннямі звярнуліся дзесяць крычаўлян. Так, да прыкладу, паведамілі пра тое, што па вуліцы Касманаўтаў не ўцеплены ўчастак цеплатрасы , які вядзе да дома № 6, а ў адным з камунальных дамоў у вёсцы Лабковічы ў падвальным памяшканні стаіць вада. Дарэчы, па апошнім звароце старшыня райвыканкама даручыў камісійна выехаць на месца і правесці дэталёвае абследаванне дома з абавязковым удзелам заяўніка. Такая практыка разгляду зваротаў грамадзян уведзена главой раёна Дзмітрыем Бачковым для аператыўнага прыняцця рашэнняў па найбольш хвалюючых людзей пытаннях.
У адным з тэлефанаванняў была выказана просьба, каб у Крычаў хаця б раз у месяц прыязджаў майстар па рамонце гадзіннікаў, у іншых – прасілі дапамагчы з працаўладкаваннем, правесці грэйдзіраванне дарожнага палатна на завулак 8 Сакавіка, ямачны рамонт – на адным з участкаў дарогі па вуліцы Піянерская, паскорыць вырашэнне пытання з рамонтам участка вулічнай каналізацыі (вул. Завадская) і інш.
Усе пытанні, што паступілі на “прамую тэлефонную лінію”, узяты на кантроль і будуць разгледжаны ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.
Т. Пятрова.

←Кроссовер Toyota CH-R обновился и получил топовую гибридную модификацию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика