Сямігадовы хлопчык у Магілёве трапіў пад грузавы "Мерсэдэс"

Источник материала:  
01.10.2019 17:51 — Разное
Сямігадовы хлопчык у Магілёве трапіў пад грузавы "Мерсэдэс"
ДТЗ у Магілёве / mogilev.mvd.gov.by

1 кастрычніка каля 9-й гадзіны раніцы ў Магілёве "Мэрсэдэс-Бенц 410D" збіў сямігадоваа хлопчыка, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.  

Здарэнне адбылося каля дома №70 па Віцебскім праспекце. За рулём грузавога аўтамабіля быў 57-гадовы жыхар Крычава. Хлопчыка ён збіў, калі той пераходзіў праезную частку па нерэгуляваным пешаходным пераходзе. Паведамляецца, што маці хлопчыка была побач, але не ўзяла яго за руку падчас пераходу дарогі.

У цяжкім стане дзіця даставілі ў лякарню. 

Праводзіцца праверка гэтага ДТЗ. У абставінах і прычынах здарэння разбіраюцца супрацоўнікі ДАІ, следчыя і эксперты.

←Дни скидок пройдут в октябре в торговых объектах Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика