У Бабруйску фура захрасла пад мостам

Источник материала:  
28.09.2019 14:52 — Разное
У Бабруйску фура захрасла пад мостам
vbobruisk.by

У Бабруйску грузавая фура “Рэно прэміум” захрасла пад мостам, які быў для яе занадта нізкі. Як піша “Вечерний Бобруйск”, гэта здарылася раніцай 27 верасня на вуліцы Паркавай пад чыгуначным мостам.

Прычынай ДТЗ сталася няўважлівасць кіроўцы: ён ехаў праз горад транзітаў, не ведаў адметнасцяў тутэйшых дарог і не звярнуў увагі на знак абмежавання вышыні.

Той раніцай у горадзе быў даволі моцны туман, аднак кіроўца мог пабачыць знак, дый ацаніць візуальна, што мост нізкі.

Каля дзвюх гадзінаў рух на гэтым участку дарогі быў абмежаваны. Каб выцягнуць машыну з-пад моста, давялося крыху спусціць колы. Дапамогу кіроўцу аказалі супрацоўнікі ДАІ.

←Арина Соболенко выиграла турнир в Ухане

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика