Мінчук пасварыўся з таксоўцам і стаў біць аўтамабіль нагамі

Источник материала:  
27.09.2019 15:22 — Разное
Мінчук пасварыўся з таксоўцам і стаў біць аўтамабіль нагамі
minsk.mvd.gov.by

Мінскія міліцыянты затрымалі раней судзімага 36-гадовага мужчыну, які пашкодзіў аўтамабіль Opel Signum, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

У міліцыю звярнуўся кіроўца такоўкі і паведаміў, што яго машыну пашкодзілі. Праваахоўнікі, якія прыбылі на месца здарэння, затрымалі зламысніка.

Мінчук заявіў, што вяртаўся дадому пасля забаўляльнай установы і пасварыўся з таксоўцам. Злосць ён вырашыў спагнаць на аўтамабілі, таму пачаў біць па ім нагамі. Нападнік пашкодзіў пярэднія бакавыя дзверы, правае бакавое люстэрка і ручку пярэдніх бакавых пасажырскіх дзверак аўтамабіля.

Мужчына адмовіўся праходзіць медагляд на стан алкагольнага ап'янення. Выявілася, што раней яго ўжо судзілі за хуліганства. Цяпер яму пагражае яшчэ адна крымінальная справа за хуліганства.

←С 1 октября снова дорожают сигареты. Некоторые - на 10 копеек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика